Написать автору
За последние 10 дней эту публикацию прочитали
23.11.2024 | 0 чел. |
22.11.2024 | 0 чел. |
21.11.2024 | 0 чел. |
20.11.2024 | 0 чел. |
19.11.2024 | 0 чел. |
18.11.2024 | 0 чел. |
17.11.2024 | 0 чел. |
16.11.2024 | 0 чел. |
15.11.2024 | 1 чел. |
14.11.2024 | 1 чел. |
Привлечь внимание читателей
Добавить в список "Рекомендуем прочитать".
Добавить в список "Рекомендуем прочитать".
гаюн-трава
Гаюн-трава*****
Пасядзелі каля рэчкі,
Ды паскублі нас авечкі.
Паскакалі вакол грушы,
Ды палез камар у вушы.
Паляжалі мы на печы –
Засмылелі пяты, плечы.
Зазірнулі ў інтэрнет –
Тут зусім прапаў імпэт.
Дзе шукаць нам тыя сілы,
Каб зірнуць у край шчаслівы, -
Дзе мурожная трава,
Дзе гаючая вада,
Дзе да шчырасці дарога,
Што вядзе да пана Бога,
Скарб адкрыты для душы?...
Пасядзім з табой у цішы.
Кніжку на рукі вазьмём
Ды салодка адпачнём.
Хай нас тут затопчуць качкі –
Толькі ў кнізе цукру пачкі,
І цукерак поўны воз,
Што нам казачнік данёс.
Ёсць тут рыба, каўбаса
І для коніка аўса,
Мёд з гарбатай, малако,
Бохан хлеба, талакно.
Ёсць чым жыць, што апранаць –
Будзем з кніжкай сябраваць.
Кніжка для душы – радно,
Што самбісту кімано…
Незвычайныя прыгоды
Ды цудоўныя нагоды,
Як вясёлка ў час дажджу,
Нас сустрэнуць на шляху.
1
Паварот – адварот,
Дзе праз луг,
Дзе праз лог,
Скачуць зёлкі, верашчаць,
У карагодзе зіхацяць.
Баль наладзлі і гульні,
Панаехаўшы з цырульні,
Ад мадлявых куцюр’е,
Маляўнічых візажэ.
Ззяе краскамі прастор,
Зухаваты на ўсім задор,
Час стракатых траў густых,
Спелых, пахкіх, агнявых.
Вось рамонак, канюшына,
Звабна ягада шыпшына,
Дзьмухаўцы, што каралі,
Распусцілі каўняры.
А валошка Васіліна,
Зорак сіненькіх дзяўчына,
У паветры, як туман,
Вабіць пырнік на падман.
Дзівасіл у дышы герой
Жарты ладзіць з крапівой,
Кучаравая лілея,
Як загадкавая фея,
Да званочка подступае,
Сціпла вочкі апускае.
А кабета валер’яна,
Так павабна, так рахмана,
Падабрала шчаўя пук,
Той ад шчасця страціў гук.
У трыпутніка фіялка,
А з палынам балалайка.
11
А музыкі – то чмялі,
Дбайны пчолкі – гусляры.
Рой чуллівых камароў,
Здатных у скрыпках цвыркуноў.
Каларытныя казюлькі
Срэбна звоняць у вісюлькі.
Віртуозы матылькі
Ў літаўрах знатакі.
За раялем светлячкі
Чараўніцтва мастакі.
Так урэзалі, зайгралі,
Нават ветры задрыжалі.
Паляцелі зёлкі ў скокі,
Не спужалісь нават спёкі,-
Бо ліпнёўская спякота,
Што гарэзніку маркота.
Строй за строем,
Рой за роем,
Краскі-зёлкі, мурава,
Рос блакітных чысціня,
Разышліся ў карагодзе
Ў гонар ліпеньскай нагодзе.
Скачуць краскі,бы вясёлкі,
Ззяюць пышныя галоўкі,
Разышліся ў карагодзе
Ды дурэюць у лагодзе –
Век кароткі для жыцця,
Вось і водзяць круцеля.
111
Ліпень з месяцаў усім пан
Гожы, годны атаман.
Ён як бацька для дзцяці
Знае жарты, чым заняці.
Як і дзе падсілкавацца,
Сілы, крэпасці набрацца.
Але любіць і турботу –
Спраўну важкую работу.
І ўсе ведаюць з даўна –
Ліпень - скарбніца дабра,-
Палянуешся, і ўзімку
Не ўбачыш і скарынку.
Ліпень - месяц сакавіты,
Увесь росамі ўмыты,
У плацці гафтавым ідзе,
Усім гасцінцы раздае.
- Вы, дзяўчаты, быццам кралі,
Адтрымайце-ка каралі.
А вам, хлопцы-малайцы,
У дыяментах паясы.
Ліпень-бацька шчодры, шчыры,
Ад душы добразычлівы,
Да дзяцей лагоду мае,
Ласкай, словам сагравае.
1V
У гонар ліпеня-цара
Усталявалась цішыня.
На ўрачысты паланез
Цягне кветак інтарэс.
Усе красуні-прыгажуні
Патаемна ўздыхнулі,
Апусцілі долу вочкі,
Заружовілісь іх шчочкі –
Перша краля паланеза
На ўвесь век будзе прынцэса.
Падабралісь жвава хлопцы,
Сталі важна па шнуроўцы,
Бо як хочаш сабе лічы,
Але ўсе хлопцы – каралі.
Бацька ліпень усміхнуўся,
Важна гэтак падцягнуўся,
Ды на дзетак пазірае,
Штосьці важнае рашае.
Самавітыя музыкі,
Што фазанавы індыкі,
Каб не трапіць у канфуз,
Закруціліся ў гуз,
Момант слушны вылучаюць,-
Каралеўскі марш зайграюць.
Паланез – душы крыніца,
То свянчоная вадзіца,
Да радзімы нахіляе
І ад крыўды пазбаўляе.
Стан, натхнення афарбоўка,
І з айчынаю гаворка.
Вечны смутак развітання
І надзея на спатканне.
V
Ліпень вока навайстрыў,
На шыпшыну пазірнуў:
- Выходзь, дзеўка, у першу пару
Ды пацеш бацьку на славу.
Кавалерам на зачын
Пойдзе моладзец палын.
У прынцэсы зацяў дух,-
Быў палын проста пастух,
Недзе там па межах рос
І ў яго саплівы нос.
Дзеўка стала ў позу “ля”:
- Мне другога караля!
Мне па сэрцу дзівасіл!
У яго ж ма процьма сіл,
У яго шляхецка кроў,
І не пасвіць ён кароў.
Ліпень бацька зажурыў,
Быццам воцату папіў:
- Калі дзеўка без касы –
Адарве хлапцу вусы!
Сцягнуў хмару да сябе,
У бяздоння знік імгле.
І палын кудысць прапаў,
Сціпла гэтак скасаваў.
Зёлкі ж разам падмігнулі
І прынцэсу акружылі:
- Бяры другога караля –
Дзівасіля шляхціча.
Толькі ж быў адзін пакутнік
На дабро здольны трыпутнік,
Ён гаротна ўзяў картуз
І пакінуў гэты фуз.
А гасцінны дзівасіл
Правіць балем, як Ахіл.
Паварот-вадаварот
Ходзіць-ходзіць карагод.
V1
Неспадзёўкі-завітанкі
З хмары выбеглі паганкі,
На мурожныя абшары
Наступаюць, бы татары,
Рой драпежнай саранчы,
Выгляд жорсткі, бы сычы.
Кожны з выгляду – цівун,
І ў руцэ нясе бізун.
Хочуць травы звезці з свету,
Нарубіць у салат катлету,
Каб пажэрці ўсю красу,
Апустошыць на вярсту.
Ну а можа на сто вёрст,
Бо ў злыдняў такі лёс.
Сакавітыя сцябліны
Пажыраюць у мякіны.
Так пусцілі ў ход сківіцы,
Што падралі дзеўкам спадніцы,
Хлопцам далі па патыліцы,
Адабралі нагавіцы.
Плачуць дзеўкі, лямантуюць,
Стогнуць хлопцы ды бракуюць –
Сіл нястача, нікнуць травы,-
Няма спасу ад навалы.
Ад бяды куды падацца?
У палон трэба здавацца…
Ваяўнічы знік імпэт –
З траў зрабіўся вінегрэт.
V11
Хопіць, хлопча, бавіць ногі,
Пасядзім каля дарогі,
Хлеба з бульбай паядзім,
На агеньчык паглядзім.
Касцярок гарыць яскрава,
Палымнее злева-ўправа,
Іскры сыпле ўвышыню,
Лашчыць цьмяну цішыню.
Ні турбот-згрызот не мае,
Люба з ветрам размаўляе:
- Ветрык, ветрык, браце мой,
Пасядзі крыху са мной.
Мае косы расчашы
Ды па небу распушы.
Мае косы – шлях-дарога
Падарожніку падмога,-
Ён па косах будзе йсці,
Не загіне ўначы.
Бачыш, крыху ён стаміўся,
На хвіліначку забыўся,-
Сон яму паслала Мара…
- Не трашчы… яго забава.
Ды адсунься ад нагі,
Хлопцу шчок не апалі,
Твае іскры пазбіраю
І па небе раскідаю.
Твае косы расчашу
Ды на неба аднясу.
Ветрык косы расчасаў
Ды па небе раскідаў.
Заіскрыліся рубіны,
Хрызаліты ды цытрыны.
У сузор’ях пажывіце,
Быццам конікі па жыце.
Вецер вогнішча прыдзьмуў,
У серу світку апрануў,
Адляцеў як сонна здань.
Надыходзіць ціш і рань.
Ну а хлопцу годзе спаць,
Трэба зёлкі ратаваць.
V111
Воўчы час у нябыт сышоў,
І трыпутнік палын знайшоў.
- Прачынайся, дружа любы,
Не сціскай у крыўдзе губы,
Самажалю выплюнь ток,
Ды вяртайся ў родны бок.
Без цябе прыйшла атрута,
Губства, жорсткая пакута,-
Наляцела саранча,
Траўе грызці пачала.
Бач, аскомісты твой дух,
Знішчыць саранчу як мух.
Зараз ты – гаюн-трава,
Што пакуту адвяла.
- Тут гарапашнае жыццё –
Яшчэ й гаротнае быццё…
- Зараз жарты не ў пашане,
Пакуль не знішчаны пагане.
Сябелюбства – іржа душы,
З эгаізмам не дружы,
Лепей цноту захавай,
Аб чысціні маральнай дбай.
Так сустрэліся сябры
Ў горкі час свае жальбы.
Пазбіралісь хлопцы жвава,
На сняданак божья страва:
Луста хлеба, з солью кмін,
Бульбы печанай бурштын,
Пук цыбулі, агурок,
Ды вады жовой глыток.
Кожны кій сабе зрабіў,
Нагавіцы падцягнуў,
Нос саплівы паабцёр…
- Ну, мой браце, будзь здароў!
Пойдзем, выжанем паганаў
З родных бацькавых абшараў.
- Тут нам розум трэба мець,
Каб за краты не згрымець.
Дбайна ўсё абмазгаваць,
Войска спраўнае набраць.
- Тады звернемся да пчол!
- Ну, трыпутнік, ты – арол!
Прапанова лепш не трэба,
Будзе злыдням соль без хлеба.
Будзе злыдням кіпяток –
Едкай вадкасці мядок.
- Лахі пад пахі ды ў добры час!
Булаву я вось прыпас.
- Гэта зручны інструмент,
Каб давесці аргумент.
- Хто да нас прыйшоў бы таць –
Таго баўбешкай частаваць.
1Х
Праз быльнёг і вербалоз,
Дзе паўз рэчку, дзе паўз плёс,
Жыва хлопцы вядуць ход,
Пазбягаюць перашкод.
Тут у лесе іх радня –
Траў стрыечных мільгатня.
Запрашаюць шчыра ў госці:
Адпачніце, ягамосці.
Хлопцам жаль не да прысмак,
Да размоў на так і сяк,
Час патрэбна шанаваць,
Каб войска добрае набраць.
Зёлкі ў лесе спачуваюць
Ды галоўкамі ківаюць,
Але разам ісці баяцца,-
Вось і думаюць хавацца.
Толькі папараць-трава
З лесу з хлопцамі пайшла,
І яшчэ уюн-вянок
Згодна кій свой павалок.
Вось урочышча для пчол,-
Зыклы гул з усіх бакоў,-
Рупнай працы завіруха
Так салодка бавіць вуха.
Песня сонцу – пчолаў дань
Льецца мёдам у вятрань.
Ранні ветрык будзіць хмары,
Шамаціць, пястун, з забавы –
Росну коўдру знёс да хмар:
Добрай раніцы, абшар!..
Але ў звыклы летні дзень,
Наляцеў бы з хмараў цень,-
Вестка горкая прыйшла,
Пчол ад працы адвяла.
Нішчыць саранча жніво –
Станьце пчолы пад ружжо!
Х
Паварот ці адварот?
Дзе той луг і дзе той лог?
Плачуць зёлкі ды пішчаць
У палоне верашчаць.
Дзеўкі страцілі каралі
І прычоскі ў іх апалі.
З хлопцаў здзёрлі каўняры,
У дыяментах паясы.
Ад мадлявых куцерье,
Маляўнічых візажэ
Успамінаў толькі фуз
Ды на лобе крэпкі гуз.
Краскі зніклі на прасторы,
Пахаваліся ў каморы –
Серы луг і серы лог,
Павуцінне і быльнёг.
Кветкі кінуты ў склеп
Ды марнеюць без уцех.
Жоўта-беленькі рамонак
Спрытны, зграбны бы апёнак,
Хоць і страціў локан свой,
Разважае як герой.
Пасмай рэдкай страсянуў,
Праз шчыліну зазірнуў:
- Вось жа хеўра, гэткі зброд,
Увесь нішчаць агарод.
Фанабэрыста гуляюць,
Ганарліва выступаюць…
Трэба іх пазбавіць пыхі –
Каб баялісь нават мухі,
Трэба ім задаць дразда,
Выгнаць прочкі са двара.
Але што гэта за хмара
Нізка коціцца так жвава?
Саранчу як пыл здувае
Ды ў рэчку адкідае.
Ба! ды гэта пчолаў рой
З лесу коціцца капной.
Вунь палын, уюн-вянок,
Саранчу змялі ў клубок.
Кветка папараць-трава
За мяжу іх пагнала,
Ладным кіем тузіць бокі,-
Саранча пусцілась у скокі.
А трыпутнік булавой
Мяце паганаў бы мятлой…
Х1
Ліпень-бацька пазірае,
За дзяцей турботу мае,
Бо ён кожнага стварыў,
Каб для праўды той служыў.
Каб свой век рабіў дабро –
Годны-гожы на жыццё.
Жоўта-беленькі рамонак,
Рамантычны як пярсцёнак;
Ад яго яшчэ ўцеха –
Грыпу й кашлю ён памеха.
Канюшына – пчолам хлеб,
Кроў ачысціцца ад сто бед.
Тое ж робіць і шыпшына,
Бо там мноства вітаміна.
Кветкі дзьмухаўца – адвар,
Саладзейшы за нектар,
Жар спыняе,- ад яго
Ў мікробаў не жыццё.
Можна ўсе расліны браць
І карысна ўжываць.
Бо ў кожнай для жыцця
Шмат гаючага дабра.
Гэтаксама чалавек –
Закладае грунту век:
Што пасее – то пажне,-
Ніхто не вінен у бядзе.
Бацька з неба паглядае
І дзяцей багаслаўляе.
Сення ты, а заўтра я,-
Кожны з нас гаюн-трава.
*****
Па ўсім бялюткім свеце,
Пад купалам нябёс,
Жыццё бруіцца ў вечнасць –
Пчаліны меданос.
Ляцяць імкліва плыні
І часу, і вякоў,
Нязменна ж застаецца
Дзіцячая любоў.
Любоў да тых вытокаў,
Дзе бегаў басанож,
Дзе кожная сцяжынка
Звязала з бацькам лёс.
Дзе матчына ўцеха
І сэрца дабрыня,
Адкуль прыходзіць цнота-
Маралі чысціня.
На ўсім бялеткім свеце,
Пад купалам нябёс,
Нам даравана спадчына –
То бацькаўшчыны лёс.
Тут кожнаму раздолле,
Калыскі радавод,
І памяці сузор’е,
І дзён карысных ход.
Все права на эту публикацую принадлежат автору и охраняются законом.