Прочитать Опубликовать Настроить Войти
Андрей Курбский
Добавить в избранное
Поставить на паузу
Написать автору
За последние 10 дней эту публикацию прочитали
04.09.2025 0 чел.
03.09.2025 0 чел.
02.09.2025 0 чел.
01.09.2025 2 чел.
31.08.2025 0 чел.
30.08.2025 0 чел.
29.08.2025 1 чел.
28.08.2025 0 чел.
27.08.2025 1 чел.
26.08.2025 0 чел.
Привлечь внимание читателей
Добавить в список   "Рекомендуем прочитать".

Праз зiму жыцця

Праз цябе адчуваю востра
Ціхі шэпат няўмольнага лёсу,
Палымяныя хвалі нябёсаў,
Што прасягнуты промнямі сонца.
Пералічваю іх бясконца,
Манатона збіраю ў косы.
У далоні свае хаваю:
Крок за крокам,
За хваляй хвалю.
За хвілінай хвіліну гукаю.
Палымянае сэрца сціскаю,
Як гляджу за святою ракай,
За ракою радзімага краю.
За нашчадкамі назіраю,
І бязследна за імі знікаю
Ў бязупынным цячэнні змроку.
Ціхі шэпат каханых вуснаў
Я не здолею збыць пад прымусам,
І пад націскам Божай праўды.
Не знайду больш салодкай пагарды,
Чым твае палымяныя вочы.
Праз халодныя зімнія ночы,
Што заззялі ў нябёсным літанні,
Ды ільдзінкамі ападалі
На мае далоні.
13.11.2015

Все права на эту публикацую принадлежат автору и охраняются законом.